Залескі народны хор адзначыў сваё 80-годдзе, як і належыць артыстам — на сцэне

Поделиться
Гэты творчы калектыў — старэйшы ў Чачэрскім раёне. Юбілейную вечарыну наладзілі ў родным аграгарадку Залессе на знаёмай сцэне кінаканцэртнага цэнтра. На ўрачыстасцях гучалі падвоеныя віншаванні: з нагоды дня нараджэння хору, а таксама 50-й гадавіны атрымання ганаровага звання народнага. Талент залескіх спявачак шырока вядомы ў суседніх рэгіёнах, на Міншчыне, Магілёўшчыне, Браншчыне і Чарнігаўшчыне. У скарбонцы творчых дасягненняў ганаровыя граматы і дыпломы за ўдзел у фестывалях і аглядах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. 

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей