Сталі лаўрэатамі

  • 1306
  • 07:57
  • 21.07.2009
Поделиться
Па выніках рэспубліканскага конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2008 года” за дасягненне высокіх паказчыкаў у фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у галіне будаўнічай дзейнасці” лаўрэатам прызнана адкрытае акцыянернае таварыства “Буравая кампанія “Дэльта”, Рэчыцкі раён, в. Баршчоўка (дырэктар — Чарнашэй Мікалай Васільевіч).У намінацыі “Лепшы суб’ект інфраструктуры падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва” лаўрэатамі прызнаны прыватнае кансалтынгавае унітарнае прадпрыемства “БелТрастінфо”, г. Гомель (дырэктар — Міжэвіч Тамара Міхайлаўна); таварыства з абмежаванай адказнасцю “Бізнесцэнтр”, г. Мазыр (дырэктар — Змушко Зоя Мікалаеўна).Указ аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 9 ліпеня 2009 года.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей