На ўраджай багаты, працу руплівую

  • 1397
  • 10:44
  • 14.07.2009
  • Николай БЕЛЬКОВИЧ
Поделиться
На Гомельшчыне прыступілі да ўборкі новага ўраджаюСа свята зажынак пачалі жніво напрыканцы мінулага тыдня хлебаробы КСУП “Чамярыскі” Брагінскага раёна. Лёгкі ліпеньскі ветрык пяшчотна калыхаў залатое руно ячменнага поля, што дыхала непаўторным пахам спелага зерня. Зялёная аправа падступіўшага з трох бакоў да зернявога кліну сасновага бору дапаўняла гэтае хараство. Настрой удзельнікам сёлетняга жніва ўзнімалі і самадзейныя артысты ансамбляў “Чарэмша” і “Бярозкі”, якія адкрывалі свята зажынак. Па старадаўняй традыцыі, першымі да ячменнага поля падышлі жнейкі з сярпамі, зрэзалі буйныя каласы, звязалі першы сноп і паднеслі яго кіраўніку гаспадаркі Генадзю Краўчанку.А праз колькі хвілін у справу ўключыліся галоўныя ўдзельнікі жніва — экіпажы камбайнаў.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей