Еўрарэгіён “Днепр” пашырае межы

  • 1264
  • 11:16
  • 24.01.2008
Поделиться
На чарговым пасяджэнні савета прыгранічнай супольнасці “Еўрарэгіён “Днепр”, у састаў якой уваходзяць Гомельская, Бранская і Чарнігаўская вобласці, нашу дэлегацыю ўзначальваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў В. С. Сяліцкі. Гамяльчане таксама прынялі ўдзел у рабоце інвестыцыйнага форуму “Чарнігаўшчына-2006”. У мерапрыемствах удзельнічаў і намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама У. У. Маёраў.Сумесна былі падведзены вынікі работы за мінулы перыяд, разгледжаны пытанні па актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, абмеркаваны напрамкі далейшай дзейнасці прыгранічных рэгіёнаў. Толькі за апошнія два гады тавараабарот паміж рэгіёнамі-ўдзельнікамі форуму павялічыўся ў некалькі разоў. Асабліва прыкметна ўзрос ён паміж суб’ектамі гаспадарання Гомельскай і Чарнігаўскай абласцей. Прыняты канкрэтныя захады па далейшаму паляпшэнню знешнеэканамічнай дзейнасці.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей