Будзе шчэбень з адходаў

  • 1450
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
У Гомельскім дарожным будаўніча-рамонтным трэсце пастаянна вя-дзецца работа па мадэрнізацыі вытворчасці і ўкараненню новых тэхналогій.Ужо ў трэцім квартале тут плануецца зманціраваць устаноўку па перапрацоўцы будаўнічых адходаў з жалезабетону і бардзюрных блокаў. З іх будзе атрыманы шчэбень для падсыпкі дорог і пад’ездаў, а таксама для вытворчасці асфальту. Аналагаў падобных тэхналогій у Гомелі пакуль няма. На новым участку плануецца вырабляць да пяцідзесяці працэнтаў ад усяго шчэбневага матэрыялу, які зараз закупляецца для патрэб трэста. Чакаецца высокая эканамічная эфектыўнасць. Будуць вырашаны і некаторыя экалагічныя пытанні.Да ўсяго трэба адзначыць, што абсталяванне па заказу трэста вырабляецца гомельскімі вытворцамі. Таму яно абыдзецца ў чатыры разы танней замежнага.С.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей