Мараць дзеці пра высокае мастацтва

  • 1489
  • 07:36
  • 06.10.2009
  • Николай БЕЛЬКОВИЧ
Поделиться
Хлапчукам і дзяўчынкам, што займаюцца ў Ціхініцкай дзіцячай школе мастацтваў Рагачоўскага раёна, пакуль толькі ў марах бачацца жывапісныя палотны накшталт Айвазоўскага ці Шышкіна. Але дастаткова паглядзець на шматлікія эцюды, развешаныя на сценах студыі жывапісу, каб пераканацца: не абдзелены талентам вясковыя дзеці! Сведчаць аб гэтым і дыпломы, атрыманыя юнымі мастакамі на розных конкурсах і выставах.Больш за 100 вучняў наведваюць дзіцячую школу мастацтваў, што была адчынена каля двух гадоў таму ў аграгарадку Ціхінічы. Вясковая дзетвара атрымала выдатную магчымасць займацца музыкай, танцамі, вучыцца маляваць, наведваць гурткі мастацкай творчасці.Мікалай БЯЛЬКОВІЧФота аўтара

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей