Мадэляванне бізнесу па-беларуску

  • 2357
  • 14:29
  • 18.11.2013
Поделиться
Студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны сталі пераможцамі міжнароднага конкурсу «Мадэляванне бізнес-працэсаў і прыняцце кіраўнічых рашэнняў». Інтэлектуальныя спаборніцтвы прайшлі на базе Хмяльніцкага ўніверсітэта кіравання і права ва Украіне, удзел у іх прымалі каманды Беларусі, Украіны і Расіі. Прычым, ад нашай краіны выступіла адна каманда і яе прадстаўнікам удалося заняць першае прызавое месца. Пераможцы фінальнага этапу конкурсу Максім Пернікаў, Дзяніс Сівалобаў і Цімафей Пігуноў — студэнты 4 курса эканамічнага факультэта. Пасля заканчэння вуза маладыя людзі атрымаюць спецыяльнасць «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». Навуковы кіраўнік праекта Аліна Арлова расказала, што студэнты на працягу амаль двух гадоў займаюцца навукова-даследчай работай у студэнцкай лабараторыі «Сучасны менеджмент і інавацыі», якая дзейнічае на кафедры ўніверсітэта.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей