Прыехалі з энцыклапедыямі і слоўнікамі

  • 2047
  • 13:56
  • 30.12.2013
Поделиться
Вучні гомельскай гімназіі № 14 атрымалі літаратуру ад прадстаўнікоў расійскага пасольства. Навучальную ўстанову — базавую ў вобласці па вывучэнні рускай мовы і літаратуры — наведалі старшыня маладзёжнай арганізацыі «Русь маладая», член праўлення каардынацыйнага Савета раённай арганізацыі расійскіх суайчыннікаў Беларусі пры пасольстве Расійскай Федэрацыі Сяргей Лушч і старшыня абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Рускае грамадства» Алена Шацько. Дэлегацыю з пасольства сустракалі вучні 7 класа са сваім класным кіраўніком Жаннай Жадзейка. Калі кнігі расклалі на партах і сталах, засяродзіць увагу на нечым адным было немагчыма. У новай бліскучай вокладцы, вялікія па памеры і не вельмі, энцыклапедыі і слоўнікі, энцыклапедычныя даведнікі, атласы жывёлін і раслін па афармленні не ўступалі месца літаратуры па гісторыі, геаграфіі, біялогіі, рускай мове. Тут жа былі прадстаўлены маляўнічыя кнігі казак для рабят пачатковых

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей