Вандроўка дваццаць першая. Заазер’е. Акцябрскі раён

  • 8166
  • 14:05
  • 06.07.2013
Поделиться
Даўно збіралася на Акцябршчыну, ды ўсё не выпадала. І ўрэшце мы рушылі ў вёску з паэтычнай назвай Заазер’е, якая акружана дзівоснымі лясамі, шчодрымі ў летнія дзянькі на суніцы, чарніцы, лісічкі. Вёсачка стрэла нас сцішана,быццам адчула з’яўленне чужынцаў. Небагата зараз у ёй жывых хацін, з гаспадарамі. Не чутно дзіцячых галасоў, хаця і лета, канікулы. Аджывае сваё Заазер’е. «Але ж мо хто падаўся ў лес на заробкі ягадныя ці грыбныя, бо лісічкі і ў спёку вытыркваюць свае жоўценькія шляпкі?» — свідравала скроні думка. І вось у доме № 21 з зорачкай на зрубе на наш вокліч адгукнуўся прыглушаны жаночы голас: "Дзетачкі, вы да мяне?" З ложка ўстала невялічкая бабулька, апранутая ў халацік і яшчэ пару шарсцяных світак, прадставілася нам як "цётка Феня". — Даўленне цісне, дык я таблетку прыняла і прылегла, — быццам прабачэння прасіла ў нас Феадора Піліпаўна Муравіцкая

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей