Лёсаў настаўніцкіх скарбонка

  • 3848
  • 17:17
  • 22.07.2013
Поделиться
Музеяў зараз шмат самых  розных. Мяне асабіста найбольш цікавяць ваенныя, напрыклад, як музей бітвы за Днепр у Лоеве, дзе сабраны матэрыялы пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай, важнейшыя аперацыі. Ды вось днямі ў гэтым райцэнтры перажыла шмат яркіх уражанняў ад наведвання музея гісторыі адукацыі раёна, які адчынены тры гады таму. Ма-ма мы-ла ра-му Збіральніца і захавальніца яго фондаў, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Надзея Давыдзенка дала мне пагартаць «Букварь» 1960 года выдання. І столькі адразу згадак дзяцінства абрынулася на мяне ад аднаго толькі незабыўнага радка: «ма-ма мы-ла ра-му», з якім мы, тагачасныя дзеці, уваходзілі ў свет чытання. З якім стараннем пісалі, выконваючы заданні настаўнікаў! Чарнільніца, простая ручка з металічным пяром — незабыўныя

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей