Абвешчаны прыём рукапісаў мастацкіх твораў на суісканне літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага 2022 года

28/01/2022 19:45 3300 0 / Гомельская правда Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ, старшыня абласной камісіі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Камісія па вызначэнні лаўрэатаў абласной прэміі "Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага" Гомельскага аблвыканкама аб’явіла аб новым прыёме літаратурных твораў. Пераможцаў дзясятай па ліку прэміі плануецца ўшанаваць на ХХIХ Дні беларускага пісьменства ў Добрушы. 


 


– Як вядома, прэмія прысуджаецца штогод на конкурснай аснове ў шасці намінацыях: "Проза", "Паэзія", "Драматургія", "Дзіцячая літаратура", "Публіцыстыка і літаратурная крытыка", "Адкрыццё года". За 9 гадоў існавання звыш 40 аўтараў, якія пражываюць на тэрыторыі вобласці, сталі яе лаўрэатамі і атрымалі падтрымку ў выданні і папулярызацыі сваіх новых твораў у фармаце надрукаванай кнігі, – адзначае старшыня камісіі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гаўрыловіч. – Радуе, што з кожным годам значна ўзрастае мастацкі ўзровень твораў. Прыемна і тое, што большасць маладых і сталых аўтараў, якія перамагалі ў намінацыі “Адкрыццё года”, ужо сталі ці рэкамендаваны да ўступлення ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. 





Як падкрэслілі ў камісіі, у 2022 годзе фармат правядзення прыёму і разгляду рукапісаў мастацкіх твораў практычна не зменіцца. 







Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі іх з'яўляюцца: літаратурна-мастацкі ўзровень; актуальнасць тэмы; наяўнасць сучасных літаратурных падыходаў да яе распрацоўкі; сцвярджэнне агульначалавечых каштоўнасцяў і ідэй гуманізму; выкарыстанне ў літаратурным творы краязнаўчых вобразаў роднага краю.





Па-ранейшаму ў кожнай намінацыі можа быць вызначаны толькі адзін лаўрэат. Творы вылучаюцца аўтарамі. У намінацыях "Проза", "Паэзія", "Драматургія", "Дзіцячая літаратура", "Публіцыстыка і літаратурная крытыка" абавязкова ўлічваецца членства кандыдата ў Гомельскім абласным аддзяленні грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі"; у намінацыі "Адкрыццё года" (паэзія, проза, дзіцячая літаратура) бяруць удзел усе жадаючыя аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельшчыны, за выключэннем членаў абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".





Удзельнікі конкурсу не прадстаўляюць творы, якія адначасова накіраваны на суіканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, міжнародных прэмій ці прэмій іншых дзяржаў, або тыя, якія ўжо атрымалі такія прэміі.





Матэрыялы прымаюцца з 1 лютага па 30 мая 2022 года на электронны адрас k.turovski.premiya2013@yandex.by : адзіны дакумент у электронным варыянце, які ўключае ў сябе заяўку і тэкст твора, а таксама аблічбаваныя публікацыі і копіі артыкулаў.





У заяўцы змяшчаюцца кароткія біяграфічныя звесткі пра аўтара, яго месца жыхарства, дадзеныя пашпарта, кантактныя тэлефоны і кароткая анатацыя прапанаванага на разгляд камісіі твора (у адвольнай форме); заяўка афармляецца на тытульным лісце (перад электронным варыянтам твора); электронны варыянт твора (параметры: Mikrosoft Word, памер шрыфта 14 пт, шрыфт Times New Roman), у адпаведнасці з вызначанымі аб'ёмамі тэкстаў.





Аб'ём тэксту вылучаемых літаратурных твораў не павінен перавышаць: паэзія (цыкл вершаў, паэмы) – не больш за 100 тысяч знакаў з прабеламі; проза (апавяданні, аповесць, раман) – не больш за 350 тысяч знакаў з прабеламі; драматургія – не больш за 200 тысяч знакаў з прабеламі; дзіцячая літаратура (паэзія і проза) – не больш за 150 тысяч знакаў з прабеламі; публіцыстыка і літаратурная крытыка - не больш за 200 тысяч знакаў з прабеламі; у намінацыі "Адкрыццё года" (паэзія, проза, дзіцячая літаратура) – тыя ж крытэрыі.





Аўтары маюць права прыкласці да заяўкі аблічбаваныя копіі публікацый у дзяржаўных перыядычных літаратурных выданнях ("Полымя", "Маладосць", "Нёман") за перыяд з 1 чэрвеня 2021 года па 30 мая 2022 года, аблічбаваныя копіі артыкулаў, рэцэнзій, водгукаў, апублікаваных у сродках масавай інфармацыі за гэты ж перыяд, прысвечаныя іх творам.





Нагадаем: пачатак абласнога творачага спаборніцтва закладзены яшчэ ў 2007 годзе, калі абласным аддзяленнем ГА "Саз пісьменнікаў Беларусі" пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама на тэрыторыі рэгіёна з мэтай стварэння высокамастацкіх твораў пісьменнікамі вобласці, выяўлення знакавых імёнаў у сферы славеснага мастацтва праводзіўся абласны літаратурны конкурс імя Кірылы Тураўскага. Рашэннем Гомельскага аблвыканкама №138 ад 8 лютага 2013 года была заснавана прэмія абласнога выканаўчага камітэта "Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага". Рашэнне па прысуджэнню прэміі прымаецца аблвыканкамам. 



Cannot find 'moreview' template with page '' Cannot find 'moreview' template with page ''
Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Новые статьи +5
Лента новостей