Родная мова – гэта тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа, носьбіт калектыўнай памяці. Беларуская мова – мова нашай радзімы, у якой ёсць рашучае, цвёрдае слова «гонар», і мяккае далікатнае «пяшчота», і добрае, заспакоенае – «спачуванне».

Падчас правядзення свята вучні ўспомнілі забаўлянкі, песні, загадкі, лічылкі. Задумаліся аб тым, якія асацыяцыі выклікае словазлучэнне «родная мова»? Нацыянальны арнамент? Партрэт пісьменніка? Букет кветак з васількоў і каласкоў? Прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў «Роднае слова – 2022». Слухалі вершы, глядзелі тэатралізаваныя пастаноўкі, разважалі і весяліся.
На свеце прысутнічаў ганаровы госць – кандыдат філалагічных навук, выкладчык абласнога інстытута развіцця адукацыі Леанід Кузміч. Леанід Пятровіч расказаў прысутным пра тое, што адзін народ ад другога ў першую чаргу адрозніваецца сваёй мовай. «Калі мы забудзем сваю мову, перастанем на ёй размаўляць, перастанем існаваць як народ. Памятайце пра гэта. Разумныя людзі кажуць, што мову трэба любіць, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду» – падкрэсліў выкладчык.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Каласы роднай мовы». На ёй прадстаўлены творы класікаў беларускай літаратуры, творы сучасных айчынных пісьменнікаў і зборнікі вуснай народнай творчасці.