30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельшчыны нарадзіўся Іван Шамякін

30/01/2022 14:06 5862 0 / Гомельская правда Тамара Крюченко

У Год гістарычнай памяці з асаблівай цеплынёй згадваеш земляка-класіка, з якім пашчасціла сустракацца і гутарыць, атрымаць аўтографы.







000019.JPG



Шамякін у рэдакцыі «Гомельскай праўды». 70-е гады




 


Адзін з іх на зборніку празаіка «Пошукі прытулку», датаваны 12 ліпеня 2002 года. Амаль два дзесяцігоддзі таму. «Здароўя вам, поспехаў, шчасця, творчых здабыткаў», – зычыў Іван Пятровіч.









Ён, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, які прайшоў баі з-пад Мурманска, за вызваленне Польшчы і скончыў іх на Одэры, на пераломе эпох дбаў і пра захаванне гістарычнай памяці, і пра здабытую яго пакаленнем Перамогу над фашызмам. Рупіўся, каб наш народ збярог сваю нацыянальную ідэнтычнасць у сяброўскім атачэнні з усімі народамі былога Савецкага Саюза. Народны пісьменнік Беларусі горка перажываў распад вялікай краіны, які адгукнуўся парушэннем спрадвечных людскіх стасункаў, і неаднойчы выказваўся на гэты конт.









З вышыні сённяшняга дня адчуваеш, якімі прадвеснікамі цяперашніх падзей у свеце і краіне былі старэйшыны беларускай літаратуры: «Нямала багатых напладзілася», – падумаў Ігнат. Ён даўно асуджаў бяздумную будоўлю: у каго большы! Немцы такіх харомін не ўзводзяць. А нашы «з гразі лезуць у князі». Атрымалі свабоду! Усе накапленні – у цэглу, як у зямлю. І ў метал – у машыны замежныя. Мала хто думае пра будучыню дзяцей, дзяржавы…» – разважае вучоны-пенсіянер Ігнат Андрэевіч, галоўны герой аповесці «Пошукі прытулку», напісанай у 2000-я…









Творы Івана Пятровіча Шамякіна застаюцца сучаснымі, бо яны абуджаюць наш спаконвечны клопат «людзьмі звацца». Сімвалічна, што Дзень беларускага пісьменства – 2022 пройдзе ў верасні гэтага года на Добрушскай зямлі.


Cannot find 'moretags' template with page ''
Фото з архіва «ГП»
Cannot find 'moreview' template with page '' Cannot find 'moreview' template with page ''
Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Новые статьи +5
Лента новостей