Бліз дарогі ў наваколлі вёскі Людзвіноў сустрэлі пару лясных жыхароў

05/04/2023 16:38 1595 0 / Гомельская правда Петрыкаўскія Навіны

Казуль часцяком называюць аленямі ў мініяцюры. Яно і не дзіва: гэтыя жывёлы разам з сваімі больш буйнымі рагатымі суседзямі складаюць адно сямейства аленевых. Недасведчаныя мінакі адрозняць маленькую дзікую казу – менавіта так гэтага звера называюць у прастамоўі, хіба што па вельмі кароткім, амаль нябачным хвасце, распавядаюць у газеце "Петрыкаўскія Навіны".







ygejslvvtvm.jpg







Складана распавесці пра гэтую жывёліну нешта новае. Казуля – даволі звыклы для нашай прыроды лясны жыхар і, пэўна, кожнаму земляку пашчасціла бачыць яе ў лясах ці на палетках, але што нясе сама сустрэча з гэтым зверам? Мы назбіралі для вас, паважаныя чытачы, некалькі прыкмет.







Лічыцца, што пабачыць спакойную казулю, якая пасвіцца ці здабывае харчаванне на ўзлеску – да добрага самаадчування. Назіранне статку ўвогуле абяцае вялікі поспех, а калі заўважылі казлянят – чакайце ў бліжэйшы час павольнага адпачынку ад мітуслівай надзённасці.







Незамужняй дзяўчыне казуля прадракае спаткаць свой лёс, але толькі ў тым выпадку, калі жанчына не спужае лясную прыгажуню і, адпаведна, сваё шчасце.







Калі жывёла імчыцца па лесе, то гэта прадказвае для назіраючага з’яўленне ў жыцці новых станоўчых магчымасцяў.







Пабачылі звера, што нясецца паабапал дарогі ў тым жа напрамку, плануйце свае справы ўдумліва, узважце кожны крок. У адваротным выпадку неабачлівасць і спешка могуць прывесці да кепскага выніку.







А вось калі казуля перайшла вашую дарогу – чакайце непрыемнасцей. Некаторыя людзі нават прапануюць прыпыніць шпацыр і накіравацца туды, адкуль крочылі. У любым выпадку асаблівая пільнасць пасля такой сустрэчы з рагатым зверам не будзе залішняй.







Калі вы пабачылі ляснога жыхара ў сне – прааналізуйце лад свайго жыцця. Хутчэй за ўсё вы ўзялі вельмі шпаркі тэмп і арганізм патрабуе такім чынам перапынку, каб не падарваць здароўе і псіхалагічны стан.







Ці варта звяртаць увагу на гэтыя прыкметы? Вырашаць толькі вам, паважаныя чытачы. Што да мне, то магу адзначыць адно: калі бачыш на ўлонні прыроды якую-небудзь пералётную птушку ці жывёлу – добры настрой да канца дня забяспечаны.

Фото аўтара
Cannot find 'moreview' template with page '' Cannot find 'moreview' template with page ''
Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Новые статьи +5
Лента новостей