«Дарога памяці»: мабільны музей прыехаў у Добруш

  • 2282
  • 15:08
  • 03.09.2022
  • Гомельская правда Виктория Трухан
Поделиться
Экспазіцыю арганізавалі супрацоўнікі Беларускага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.



Мабільны музей праехаў ужо шмат гарадоў Беларусі. Сёння ён знаходзіцца на Дні беларускага пісьменства на Гомельшчыне.

У першую чаргу выстава расказвае, што такое Перамога і якой цаной яна далася. Акрамя таго, наведвальнікам нагадваюць, што трэба беражліва захоўваць памяць і гісторыю нашай краіны, асабліва  перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

У зале прадстаўлены матэрыялы і дыярамы аб пачатку вайны, партызанскім руху, вялікай Перамозе.

Выстаяць Савецкаму Саюзу дапамагло адзінства нацыі. Таму, спадзяюцца арганізатары выставы, пасля прагляду людзі зноў будуць імкнуцца жыць у згодзе, паважаць адзін аднаго і берагчы нашу зямлю.










Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей